Галоўная / Аб'явы / Актуальна
17.03.2020

У Навагрудскім раёне стартаваў месячнік па навядзенні парадку на зямлі

У сувязі з правядзеннем на тэрыторыі Навагрудскага раёна месячніка па навядзенні парадку з 17 сакавіка 2020 г. па 17 красавіка 2020 г. Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт рэкамендуе арганізацыям усіх формаў уласнасці і грамадзянам прыняць актыўны ўдзел у рабоце па санітарнай ачыстцы і ўборцы тэрыторыі, якія праводзяцца на тэрыторыі горада Навагрудка і Навагрудскага раена, праводзіць добраўпарадкаванне і пры неабходнасці азеляненне прыдамавых тэрыторый, тэрыторый арганізацый і прылеглых да іх пустуючых тэрыторый, замацаваных рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад 12 кастрычніка 2017 г. № 789 і забяспечваць прывядзенне іх у належны санітарны стан у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Сельскім выканаўчым камітэтам забяспечыць навядзенне парадку і падтрыманне належнага санітарнага стану на падведамасных тэрыторыях.