Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

5 лістапада 2019

Увага! «Допінг»

З 18 па 22 лістапада 2019 года органамі ўнутраных спраў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплекс мерапрыемстваў прадугледжаных спецыяльнай праграмай «Допінг».

Мерапрыемствы накіраваны на перакрыцце каналаў паступлення з легальнага ў нелегальны абарот лекавых сродкаў, якія ўтрымліваюць у сваім складзе наркатычныя сродкі, альбо псіхатропныя рэчывы, вырабленыя з лекавых прэпаратаў саматужна або ў падпольных лабараторыях.

У гэты перыяд на тэрыторыі Навагрудскага раёна ажыццяўляецца комплекс праверак арганізацый, якія выкарыстоўваюць у сваёй працы наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы і іх прэкурсоры.

Варта нагадаць, што за ўчыненае злачынства у адпаведнасці з артыкуламі  327, 328, 330, 380 КК Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 25 гадоў. Асоба, якая добраахвотна выдала наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы альбо іх аналагі вызваляецца ад крымінальнай адказнасці.

Просьба да грамадзян, якім вядомы факты крадзяжу, незаконны продаж і захоўванне лекавых сродкаў, якія змяшчаюць у сваім складзе наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы паведаміць пра гэта ў Навагрудскі РАУС па тэлефонах 2-33-02, 2-04-28 або 102.

Ананімнасць гарантуецца.