Галоўная / Аб'явы / Анонсы
25.11.2020

У Навагрудку працуе грамадская прыёмная раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»


З пытаннямі, праблемамі, прапановамі і ініцыятывамі жыхары Навагрудскага раёна могуць звярнуцца ў грамадскую прыёмную Навагрудскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», якая працуе 2 разы на месяц: кожны 1-шы і 4-ты чацвер месяца з 14.00 да 16.00.
Адрас прыёмнай: г. Навагрудак, вул. Чырвонаармейская, 1/1. Таксама можна звярнуцца ў прыёмную па тэлефоне 4-85-50.
26 лістапада 2020 года з 14.00 да 16.00 прыём будуць праводзіць:
Сарока Эльвіра Аляксееўна - член Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Навагрудскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»,
Сонгін Аляксандр Генрыхавіч - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Замкавай выбарчай акрузе № 57.