Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

7 кастрычніка 2019

Аматарскі веламарафон і ўльтразабег «Дарога замкаў»

5-6 кастрычніка ў Навагрудскім раёне прайшоў аматарскі веламарафон і ўльтразабег «Дарога замкаў», арганізаваныя спартыўна-масавай установай «Федэрацыя прыгодніцкіх гонак» пры падтрымцы Упраўлення спорту і турызму Навагрудскага райвыканкама.

Мерапрыемства ўяўляла сабой асабістае спаборніцтва бегам і на ровары па загадзя вядомаму маркіраванаму маршруце па палявых, луговых і лясных дарогах і сцежках. Старт на дыстанцыях 125 км і 75 км быў дадзены з тэрыторыі Навагрудскага і Любчанскага замка адпаведна. Фініш усіх дыстанцый - на тэрыторыі Мірскага замка.