Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

11 чэрвеня 2018

Інтэрактыўная пляцоўка «Клёвые вобразы на Літоўцы»

Па нядзелях з 12.00 да 14.00 на аўтобусным прыпынку блізу возера Літоўка працуе тэматычная фота зона. Яе арганізавалі работнікі Навагрудскай раённай бібліятэкі. Прэзентацыя пляцоўкі адбылася ў першую нядзелю лета - 3 чэрвеня. Фота зона карыстаецца поспехам сярод турыстаў. Яны з задавальненнем фатаграфаваліся ў вобразах князя Літавора, прынца і прынцэсы, Піцера Пэна, Скарлет, былінных волатаў, і нават лэдзі Гага. На пляцоўцы былі прадстаўлены таксама лялькі-абярэгі. Гэта аўтарскія працы аператара бібліятэкі Кацярыны Мяцеліца. Многія з турыстаў павезлі іх да сябе дадому не толькі як памяць пра Навагрудчыну, але і як сімвал выканання патаемных жаданняў. Няхай ім у жыцці пашанцуе!

Ірына Царук - дырэктар ДУК "Навагрудская раённая бібліятэка»