Афіцыйны сайт

Геральдыка

ПАЛАЖЭННЕ аб Гербе горада Навагрудка і Навагрудскага раёна (Зацверджана рашэннем Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў ад 16 мая 2001 году № 70)

1.Статус герба
Герб Навагрудка і Навагрудскага раёна з'яўляецца іх сімвалам, нароўні са сцягам г. Навагрудка і Навагрудскага раёна, і валодае такім жа афіцыйным статусам. Эталон выявы герба на паперы, а таксама Палажэнне аб ім, зацвярджаецца спецыяльным рашэннем сесіі Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў і Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта. Дадзены герб з'яўляецца ўласнасцю г. Навагрудка і Навагрудскага раёна, на якую ўсімі распарадчымі правамі валодае Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт у асобе яго старшыні.

2.апісанне герба
У чырвоным полі «барочнага» шчыта фігура Св. Міхала Арханёла ў чорным панцыры з крыламі за спіной, які стаіць на зялёнай зямлі. У правай руцэ ў яго меч, у левай - шалі.

3.Эталон герба
Эталон герба г. Навагрудка і Навагрудскага раёна існуе ў двух варыянтах, у выглядзе каляровага адлюстравання на паперы - на асобным лісце фармату А-4 (каляровы эталон) і ў выглядзе той жа графічнай выявы. Эталон каляровага і графічнага адлюстравання на паперы рэгіструецца ў Дзяржаўнай геральдычнай службе, дзе яны і захоўваюцца на пастаяннай аснове, будучы ўнесенымі, у адпаведнасці і Пастановай № 89 ад 1994/02/22 года Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у Гербавы Матрыкул Рэспублікі Беларусь. Завераныя гербавай пячаткай Дзяржаўнай геральдычнай службы копіі эталона каляровай і эталона графічнай выявы на паперы, існуючыя ў адным экзэмпляры, пастаянна захоўваюцца ў Навагрудскім раённым выканаўчым камітэце.

4.Тыражыраваннне герба
Пры вырабе малюнкаў герба г. Навагрудка і Навагрудскага раёна, незалежна ад матэрыялу, з якога гэтыя выявы, павінна захоўвацца ідэнтычнасць адпаведнаму эталону або графічнаму эталону.
Выкарыстанне асобных элементаў герба г. Навагрудка і Навагрудскага раёна ў якасці складнікаў іншых малюнкаў, кампазіцый і інш. не дапускаецца.
Выраб герба г. Навагрудка і Навагрудскага раёна ва ўсіх выпадках ажыццяўляецца з дазволу Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта. За прадастаўленне прадпрыемствам усіх відаў уласнасці, або прыватным асобам, права тыражаваць герб г.Навагрудка і Навагрудскага раёна, а таксама яго малюнак, можа быць устаноўлена адпаведная плата.

5.Парадак прымянення герба
Герб г.Навагрудка і Навагрудскага раёна размяшчаецца на будынку раённага выканаўчага камітэта і (або) перад ім, у зале пасяджэнняў раённага Савета дэпутатаў, у кабінеце старшыні раённага выканаўчага камітэта і яго намеснікаў, у кабінеце старшыні раённага Савета дэпутатаў. Ён можа размяшчацца таксама ва ўсіх іншых выпадках, у якіх дзеючымі нарматыўнымі актамі прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры размяшчэнні адначасова з Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь таксама і герба г. Навагрудка і Навагрудскага раёна павінен быць зафіксаваны высокі статус дзяржаўнага сімвала. Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь размяшчаецца на больш ганаровым месцы - так, каб глядач заўсёды бачыў яго лявей, а герб г.Навагрудка і Навагрудскага раёна - правей.
Герб г.Навагрудка і Навагрудскага раёна выкарыстоўваецца пры правядзенні гарадскіх мерапрыемстваў, цырымоній, святаў.
Наваградскім раённым выканаўчым камітэтам можа прадастаўляцца права на выкарыстанне герба г. Навагрудка і Навагрудскага раёна, таксама недзяржаўным установам, прадпрыемствам, грамадскім аб'яднанням.

6.Адказнасць за непаважлівае стаўленне да герба
Асобы, якія здзейснілі дзеянні, несумяшчальныя са статусам герба г. Навагрудка і Навагрудскага раёна, як афіцыйнага сімвала, нясуць за гэта адказнасць у прадугледжаным законам парадку. Прадугледжваецца таксама дысцыплінарная адказнасць службовых асоб, якія дапусцілі падобныя дзеянні.

ПАЛАЖЭННЕ аб сцягу горада Навагрудка і Навагрудскага раёна (Зацверджана рашэннем Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў ад 16 мая 2001 года №70)

1.Статус сцяга
Сцяг г. Навагрудка і Навагрудскага раёна з'яўляецца іх сімвалам, нароўні з гербам г. Навагрудка і Навагрудскага раёна і валодае такім жа афіцыйным статусам. Эталон сцяга, а таксама Палажэнне аб ім, зацвярджаецца спецыяльным рашэннем сесіі Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў і Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта. Сцяг з'яўляецца ўласнасцю г. Навагрудка і Навагрудскага раёна, на якую ўсімі распарадчымі правамі валодае Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт у асобе яго старшыні.

2.Апісанне сцяга
Сцяг г. Навагрудка і Навагрудскага раёна выраблены з тканіны, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з двух каляровых гарызантальных палос, кожная з якіх складае ½ шырыні сцяга: уверсе зялёная, унізе - чырвоная. Суадносіны сцяга да яго даўжыні - 1:2.
Пасярэдзіне пярэдняга боку палотнішча размяшчаецца выява гербавай эмблемы г. Навагрудка і Навагрудскага раёна (у чырвоным полі «барочнага» шчыта фігура Арханёла Міхала ў чорным панцыры з крыламі за спіной, які стаіць на зялёнай зямлі. У правай руцэ ў яго - меч, у левай - шалі).

3.Эталон сцяга
Эталон сцяга г. Навагрудка і Навагрудскага раёна існуе ў двух варыянтах, у выглядзе каляровага адлюстравання на паперы ў паменшаным маштабе, і ў натуральным, з тканіны. Эталон каляровага малюнка на паперы рэгіструецца Дзяржаўнай геральдычнай службай, дзе на пастаяннай аснове захоўваецца яго копія. Абодва эталона пастаянна захоўваюцца ў Навагрудскім раённым выканаўчым камітэце.

4.Тыражаванне сцяга
Пры вырабе сцяга з тканіны, а роўна яго малюнкаў, незалежна ад матэрыялу, з якога гэтыя выявы вырабляюцца, ад спосабу вырабу, маштабу малюнка, павінна захоўвацца ідэнтычнасць адпаведнаму эталону ў дачыненні да прапорцыі і каляровай гамы, а таксама малюнкі на сцягу гербавай эмблемы г. Навагрудка і Навагрудскага раёна.
Выкарыстанне асобных элементаў афіцыйнага сцяга г. Навагрудка і Навагрудскага раёна ў якасці складнікаў іншых малюнкаў, кампазіцый і інш. не дапускаецца.
Выраб сцяга г. Навагрудка і Навагрудскага раёна ва ўсіх выпадках ажыццяўляецца з дазволу Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта. За прадастаўленне прадпрыемствам усіх відаў уласнасці, або прыватным асобам, права тыражаваць сцяг г. Навагрудка і Навагрудскага раёна, а таксама яго малюнак можа быць ўстаноўлена адпаведная аплата.

5.Парадак прымянення сцяга
Сцяг г. Навагрудка і Навагрудскага раёна размяшчаецца на будынку раённага выканаўчага камітэта і (або) перад ім, у зале пасяджэнняў раённага Савета дэпутатаў, у кабінеце старшыні раённага Савета дэпутатаў. Ён можа размяшчацца таксама ва ўсіх іншых выпадках, у якіх дзеючымі заканадаўчымі нарматыўнымі актамі прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Пры размяшчэнні адначасова з Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь таксама і сцяга г. Навагрудка і Навагрудскага раёна павінен быць зафіксаваны высокі статус дзяржаўнага сімвала. Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь размяшчаецца на больш ганаровым месцы, так, каб глядач заўсёды бачыў яго лявей, а сцяг г. Навагрудка і Навагрудскага раёна - правей.
Сцяг г. Навагрудка і Навагрудскага раёна выкарыстоўваецца пры правядзенні гарадскіх мерапрыемстваў, цырымоній, святаў.
Навагрудскім раённым выканаўчым камітэтам можа прадастаўляцца права на выкарыстанне сцяга г. Навагрудка і Навагрудскага раёна, таксама недзяржаўнымі ўстановамі, прадпрыемствамі, грамадскімі аб'яднаннямі.

6.Адказнасць за непаважлівае стаўленне да сцяга
Асобы, якія здзейснілі дзеянні, несумяшчальныя са статусам сцяга г. Навагрудка і Навагрудскага раёна, як афіцыйнага сімвала, нясуць за гэта адказнасць у прадугледжаным законам парадку. Прадугледжваецца таксама дысцыплінарная адказнасць службовых асоб, якія дапусцілі падобныя дзеянні.