Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

9 верасня 2019

Брэндаваны аб'ект МНС з'явіўся ў Навагрудку

Навагрудскія ратавальнікі з мэтай прапаганды бяспекі жыццядзейнасці і прышчаплення навыкаў бяспечных паводзін прадставілі па вуліцы Міцкевіча жыхарам райцэнтра прыпынак бяспекі.

На цэнтральнай сцяне прыпыначнага пункта размясціліся малюнкі з героямі з навучальнага мультфільма «Чароўная кніга», якія нагадваюць грамадзянам нумары тэлефонаў службы выратавання і алгарытм дзеянняў у выпадку НС.

Дапаўняе тэматычны прыпынак лагатып вядомай у Беларусі кампаніі МНС «Ганарымся, што навучылі», якая заклікае матываваць бацькоў навучаць дзяцей бяспецы.

Чакаючы аўтобуса, мясцовыя жыхары могуць даведацца і пра мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач», больш за тое - адразу ўсталяваць сабе на смартфон дадзеную інавацыю.