Галоўная / Эканоміка / Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і арганізацыі

У Навагрудскім раёне функцыянуе 7 сельскагаспадарчых арганізацый: ААТ «Шчорсы», СВК «Нягневічы», ААТ «Прынёманскі», ААТ «Кашалева-Агра», УП «АграМолДар», СРДУП «Свіцязь» і філіял «АграНеман» ААТ «Лідахлебапрадукт». Вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі заняты таксама свінакомплекс «Оркавічы» ААТ «Лідахлебапрадукт», СТАА «Леор Фіш» і 42 сялянскія (фермерскія) гаспадаркі. Функцыянуюць таксама дзяржаўнае прадпрыемства «Навагрудская сельгастэхніка», Навагрудскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм, ДУ «Навагрудская раённая ветэрынарная станцыя».

За сельскагаспадарчымі арганізацыямі замацавана 60,9 тыс. га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 38,2 тыс. га раллі. У сярэднім на адну сельгасарганізацыю прыходзіцца 8,7 тыс. га сельгасугоддзяў і 5,5 тыс. га раллі. Кадастравая ацэнка сельгасугоддзяў раёна 27,7 бала, раллі – 30,1 бала. Ралля займае 62,8 % плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў.

На пачатак 2024 года у сельгаспрадпрыемствах налічвалася 41,9 тысячы галоў буйной рагатай жыёлы, у тым ліку 14,8 тысячы галоў – малочныя каровы, і 34,1 тысячы галоў свіней. Шчыльнасць буйной рагатай жывёлы на 100 га сельгасугоддзяў склала 68,9 галавы, у тым ліку 24,4 галавы кароў, свіней на 100 га раллі – 89,2 галавы.

Раён спецыялізуецца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі, вырошчванні збожжа, цукровых буракоў, рапсу і ільна. У структуры валавайпрадукцыімалакозаймае41,0%, мяса – 17,6 %, збожжа– 16,0 %, рапс – 7,3 %, цукровыябуракі– 3,0%.

Валаутваральнымі арганізацыямі з’яўляюцца СВК «Нягневічы», ААТ «Прынёманскі» і ААТ «Шчорсы», на якія прыходзіцца 65,5 % сельскагаспадарчай прадукцыі раёна.

Вытворчасцю мяса свіней заняты 2 свінаводчых комплекса: Скрышава ААТ «Прынёманскі»  і Оркавічы ААТ «Лідахлебапрадукт». Дзве сельгасарганізацыі раёна спецыялізуюцца на бульбаводстве: ААТ «Прынёманскі» і ААТ «Кашалева-Агра», ў кожнай з гэтых арганізацый ёсць бульбасховішча на 2000 тон. Вырошчваннем бульбы і гародніны займаецца СТАА «Леор Фіш».

Асноўнымі задачамі развіцця сельгасвытворчасці раёна з'яўляюцца:

 - павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі, паляпшэнне яе якасці, забеспячэнне рэнтабельнай вытворчасці прадукцыі;

- эканомія і рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў: сыравіны і матэрыялаў, паліва, электраэнергіі, газа, сродкаў на аплату працы;

- павышэнне плацежаздольнасці сельгасарганізацый, павелічэнне даходаў работнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў;

- тэхнічнае і тэхналагічнае перааснашчэнне сельгасвытворчасці;

- паляпшэнне кадравага забеспячэння АПК на аснове павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў і стварэння належных жыллёва-бытавых і іншых умоў для іх замацавання.
--------------------------------------------------------------------------------------------------

У рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь от 2 кастрычніка 2018 г. № 399 «Аб фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў»  фінансаваму аздараўленню падлягаюць:

 СРДУП «Свіцязь» РУП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі»

ААТ «Кашалева-Агра»

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь от 2 кастрычніка 2018 г. № 399

---------------------------------------------------------------------------------------------

АБІТУРЫЕНТУ

Упраўленне сельскай гападаркі і харчавання Навагудскага раённага выканаўчага камітэта інфармуе аб магчымасці заключэння дамоваў аб мэтавай падрыхтоўцы пры паступленні ва ўстановы адукацыі сельскагаспадарчага профілю выпускнікам II і III ступеняў агульнай сярэдняй адукацыі.

Вышэйшыя навучальныя ўстановы:

УА “Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт”

УА “Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт”

УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”

УА  «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны»

Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы:

УА “Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж”

УА "Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж»

УА "Навагрудскі дзяржаўны аграрны каледж»

УА "Жыровіцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж"

УА "Слонімскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці»

Даведкі па тэлефоне +3751597 3 31 75

Звяртацца па адрасе г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 11каб.43

----------------------------------------------------------------------------------------------------

АХОВА ПРАЦЫ

Забеспячэнне бяспекі працы і папярэджанне няшчасных выпадкаў на вытворчасці пры падрыхтоўцы і правядзенні вясновай пасяўной кампаніі ў 2024 годзе