Афіцыйны сайт
Адрас райвыкамкама:
231400, г. Навагрудак,
вул.Міцкевіча, 11
Электронная пошта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Тэлефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

Ахова здароўя

Установа аховы здароўя
«Навагрудская цэнтральная РАЁННАЯ бальніца»

Адрас: г.Навагрудак, ул.Валчецкага, 53
Тэл. / Факс: (01597) 24566
E-mail: tmon@mail.grodno.by
Галоўны ўрач - Сіліч Аляксандр Іванавіч, тэл. 21113

Сайт установы аховы здароўя "Навагрудская цэнтральная раённая бальніца"

У комплексе сацыяльных праблем, што вырашаюцца ў Навагрудскім раёне, задача ўмацавання здароўя насельніцтва з'яўляецца прыярытэтнай.

Насельніцтва раёна атрымлівае амбулаторна-прафілактычную дапамогу ў раённай паліклініцы, у дзіцячай паліклініцы, Любчанскай паліклініцы, у 4-х амбулаторыях урача агульнай практыкі.
У горадзе працуюць тэрапеўтычныя і педыятрычня участкі. Пры амбулаторна-паліклінічным звяне маецца  ложкі дзённага стацыянара.

Стацыянарная дапамога аказваецца на 396 ложках, маецца 2 бальніцы сястрынскага догляду на 50 ложкаў.

У цэнтральнай раённай бальніцы працуюць хірургічнае, траўматалагічнае, гінекалагічнае, тэрапеўтычнае, неўралагічнае, дзіцячае аддзяленні, аддзяленне анестэзіялогіі, рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі, аддзяленне пералівання крыві, радзільнае аддзяленне.

Інфекцыйнае, дэрматавенералагічнае і кардыарэабілітацыйнае аддзяленні, лабараторыя серадыягностыкі інфекцыйных захворванняў, цыталагічная лабараторыя з'яўляецца міжраённай. Кругласутачна працуе аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі, якое на працягу года абслугоўвае каля 13 тысяч выклікаў.

Выкарыстоўваюцца  сучасныя метады дыягностыкі і лячэння.

Акрамя ўстаноў аховы здароўя на тэрыторыі раёна размешчаны дзіцячы аздараўленчы лагер «Свіцязь», а таксама філіял санаторыя «Магістральны» Баранавіцкай чыгункі аддзяленне «Свіцязь».