Версія для друку
Памер
+
Друк

Фізкультура і спорт

10.01.2017

Начальнік упраўлення - ЧАРТКО Сяргей Васільевіч -  тэл. 6 11 84
Намеснік начальніка ўпраўлення – ГРЫНЬ Віталій Іванавіч  - тэл. 6 11 84


У раёне асаблівая ўвага надаецца фарміраванню здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва, правядзенню спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, удзелу каманд у розных спаборніцтва

Удасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная спартыўная база Навагрудчыны, якая ўключае 160 спартыўных збудаванняў. У раёне маецца 2 стадыёна, 1 лёгкаатлетычны манеж, 30 спартыўных залаў, 1 лыжа-ролерная асветленая траса працягласцю 1,5 км у гарадскім парку, спартыўна-біятлонны комплекс у в.Сялец з асветленай лыжа-ролернай трасай са стрэльбішчам, гасцініцай на 44 месца, 3 міні-футбольных пляцоўкі, 4 хакейных пляцоўкі, 8 спартыўных ядраў, 1 басейн з аднаўленчым цэнтрам і саунай, 2 басейна ва ўстановах дашкольнай адукацыі і каля сотні плоскасных збудаванняў.

У Навагрудскім раёне функцыянуе 3 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы, у якіх займаецца каля 900 навучэнцаў.
Праводзяцца спаборніцтвы па 16 відах спорту сярод розных катэгорый насельніцтва. Гэта больш за 70 фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, у якіх бяруць ўдзел больш за 4 тысячы чалавек. Акрамя спаборніцтваў праводзяцца турніры па шашках, шахматах, гіравым спорце, гарадках, армрэстлінгу, баскетболе, стрытболе, валейболе, плаванні, настольным тэнісе і іншых відах спорту.

У раёне сталі традыцыйнымі рэспубліканскія турніры па: конным спорце (пераадоленне перашкод); па біятлону, прысвечанаму памяці супрацоўнікаў дзяржбяспекі, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў; па грэка-рымскай барацьбе, прысвечанаму памяці А.Міцкевіча, спаборніцствы па веласпорту на шассэ.

СПАРТЫЎНЫЯ ЎСТАНОВЫ

Вучэбна-спартыўная ўстанова «Навагрудская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа №1»
Адрас
: 231400 г.Навагрудак, ул.Паркавая, 3, тэл. (01597) 23949 
Дырэктар: Літвінскі Віктар Багуслававіч 
Намеснік дырэктара:
 Марчанкава Іна Віктараўна 
https://sportsh-nov.schools.by

ДЮШАР №1 заснавана ў 1978 годзе.

Спартыўная база: спартыўная зала -  9х24 м, трэнажорная зала - 9х10 м, лыжа-ролерная асветленая траса працягласцю 1,5 км, спартыўна-біятлонны комплекс у в.Сялец са стрэльбішчам, гасцініцай на 44 месца, асветленай лыжнай трасай, стрэльбішчам з навесамі на 20 установак.

У спартыўнай школе можна наведаць музей лыж, пазнаёміцца з гісторыяй лыж, тут іх прадстаўлена больш за 80 экзэмпляраў розных часоў.

Культывуюцца віды спорту: біятлон, лыжныя гонкі.

Поспехі школы: 
Ананька Людміла - майстар спорту міжнароднага класа па біятлоне, неаднаразовая пераможца чэмпіянатаў Еўропы, пяціразовая чэмпіёнка свету сярод юніёраў, двойчы ўдзельніца зімовых Алімпійскіх гульняў.
Яе імя занесена ў Кнігу Славы Навагрудскага раёна;

Савосік Карына - прызёр першынства свету па біятлоне;
Шымко Вікторыя - прызёр міжнародных спаборніцтваў па біятлоне;
Будзіловіч Дзмітрый - удзельнік міжнародных спаборніцтваў па біятлоне, вядучы спартсмен паралімпійца Юрыя Голуба - алімпійскага чэмпіёна па біятлоне на зімовых Паралімпійскіх гульнях у Пхенчхане ў 2018 годзе;
Кевра Людміла - удзельніца міжнародных спаборніцтваў па біятлоне, першых зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульняў;
Мацкевіч Аляксандр - удзельнік другіх зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульняў.

Падрастае маладая змена:
Дрозд Уладзіслаў - кандыдат у майстэры спорту па біятлону, пераможца спартакіяды школьнікакў Рэспублiкi Беларусь па біятлону і лыжным гонкам;
Багданенка Уладзіслаў - кандыдат у майстэры спорту па біятлону, пераможца спартакіяды Рэспублікі Беларусь сярод ДЮСШ;
Кармаз Вераніка - кандыдат у майстэры спорту па біятлону, пераможца  спартакіады Республікі Беларусь сярод ДЮСШ;
Кардаш Арына - кандыдат у майстэры спорту па біятлону, пераможца спартакіяды Рэспубліка Беларусь сярод ДЮСШ.

Школа штогод праводзіць адкрыты рэспубліканскі турнір па біятлоне памяці супрацоўнікаў дзяржбяспекі, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў. У турніры прымае ўдзел звыш 10 каманд з розных куткоў Рэспублікі Беларусь.

Установа «Навагрудская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа №2»
Адрас: 231400 г.Навагрудак, ул.Малый Замак, 26
Дырэктар: Юшкевіч Сяргей Валер'евіч, тэл. (01597) 23976
Намеснік дырэктара: Навагран Віктар Рыгоравіч
https://dush2novogrudok.schools.by

Школа пачала функцыянаваць з 1973 года. Першапачаткова яна знаходзілася ў гарадскім пасёлку Любча. У 2003 годзе была пераведзена ў г.Навагрудак. У 2006 годзе атрымала статус юрыдычнай асобы.

Спартыўная база: спартыўная зала - 26х10 м, канкурным поле для правядзення спаборніцтваў памерам 50х90 м, трэніравальнае поле, 2 стайні на 50 коней.

Культывуюцца віды спорту: лёгкая атлетыка,  конны спорт (пераадоленне перашкод).

Поспехі школы: 
Духоўнік Вольга - удзельніца першых дзіцячых Алімпійскіх гульняў (Сінгапур);
Бахар Сяргей - сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы ў штурханні ядра;
Антонавіч Сяргей - майстар спорту, член Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь, прызёр міжнародных спаборніцтваў па конным спорце (канкур);
Карповіч Мікалай - майстар спорту, прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юнакоў па конным спорце (канкур).

Падрастае маладая змена: 
Кошур Сяргей  - пераможца першынства Рэспублікі Беларусь  у кiданнi кап’я;
Марушка Алена  - пераможца Рэспублiканской спартакiяды школьнiкаў у кiданнi  кап’я;
Тарнаповіч Таццяна  - кандыдат у майстры спорту па лёгкай атлетыцы, пераможца і прызёр рэспублікансіх спаборніцтваў;
Грыцкевич Кiрыл  - пераможца Рэспублiканскай спартакiяды школьнiкаў    па спартыўнай хадзьбе.

Школа штогод праводзіць рэспубліканскі турнір па конным спорце (канкур), у якім прымаюць удзел каля 70 спартсменаў з усіх абласцей Рэспублікі Беларусь.

Установа "Гродзенская міжраённая 
СДЮШАР прафсаюзаў" Фаварыт"
 Адрас: 231400 г.Навагрудак, ул.Спортовая, 26а
Электронная почта: novdush-fpb@mail.ru 
Дырэктар: Шулькевіч Зоя Дзмітрыеўна, тэл. (01597) 21345
Намеснік дырэктара: Грыб Аляксандр Юр'евіч, тэл. (01597) 22240

Школа створана ў 1996 годзе.

Спартыўная база: стадыён «Камсамолец» на 1500 пасадачных месцаў, спартыўная зала 30х15 м, хакейная каробка.

Культывуюцца віды спорту: біятлон, лыжныя гонкі, грэка-рымская  і вольная барацьба, футбол.

Поспехі школы:
Грабовік Аляксандр - майстар спорту міжнароднага класа, член нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь (асноўны склад) па грэка-рымскай барацьбе. Прызёр і пераможца чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь, Еўропы і свету па грэка-рымскай барацьбе. Сярэбраны прызёр II Еўрапейскіх гульняў (Мінск, 2019 год). Яго імя занесена ў Кнігу Славы Навагрудскага раёна;

Міхайлоўскі Андрэй - прызёр міжнародных спаборніцтваў па грэка-рымскай барацьбе;
Шымановіч Аксана, Літвінскі Алег, Радзюк Вадзім - прызёры міжнародных спаборніцтваў па біятлоне;
Малуха Раман - удзельнік першых зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульняў.

Падрастае маладая змена:
Гаўраш Андрей - кандыдат у майстры спорту па біятлону, серебрянный прызёр чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па біятлоне, пераможца агульнага заліку Кубка Беларускай федэрацыі біятлону 2019 года;
Шыдлоўскі Антон - кандыдат у майстры спорту па біятлону, сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па біятлоне, сярэбраны прызёр Сусветнай зімовай гімназіяды ў Грэноблі (Францыя).
Прыбыльскі Уладзіслаў - майстар спорту па грэка-рымскай барацьбе, бронзавы прызёр чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па барацьбе грэка-рымскай 2018, 2019 гадоў, удзельнік Чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў.
Пісарук Аляксандр - кандыдат у майстры спорту па грэка-рымскай барацьбе, серебрянный прызёр першынства Рэспублікі Беларусь сярод моладзі 2019г. па барацьбе грэка-рымскай.
Шэдзь Максім - майстар спорту па грэка-рымскай барацьбе, бронзавы прызёр Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод моладзі, бронзавы прызёр першынства Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў.

Школа штогод праводзіць міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці А.Міцкевіча.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://novogrudok.grodno-region.by/by/fizkultura-i-sport-by/

© Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА