Версія для друку
Памер
+
Друк

Новы электронны даведнік па Беларусі можна скачаць у інтэрнэце

"Белкартаграфія" выклала ў адкрыты доступ у інтэрнэт новы электронны даведнік па Беларусі - карту "Мая Беларусь". Таксама яе можна скачаць у мабільным дадатку "Белкартаграфія". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Карта апублікавана на беларускай і рускай мовах. З дапамогай гэтага электроннага даведніка можна азнаёміцца з дзяржаўнай сімволікай і акунуцца ў яе гісторыю: даведацца пра старажытныя гарады (Мінск, Полацк, Тураў, Брэст, Гродна і інш.), рассяленне продкаў беларусаў (дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў), народныя промыслы і рамёствы, выдатных гістарычных дзеячаў, найбольш значныя архітэктурныя славутасці.

З дапамогай электроннай карты можна таксама палюбавацца беларускай прыродай, адправіўшыся ў віртуальнае падарожжа па нацыянальных парках і запаведніках.

Стваральнікі пастараліся прапанаваць карыстальніку не проста добра ілюстраваны прадукт, адзначылі ў Дзяржкаммаёмасці. Да кожнага абазначанага на карце аб'екта дадзена тэкставая інфармацыя, прыкладаецца аўдыягід.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://novogrudok.grodno-region.by/by/republic-by/view/novy-elektronny-davednik-pa-belarusi-mozhna-skachats-u-internetse-16661/

© Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА