Версия для печати
Размер
+
Фото
Печать

Мицкевич

05.01.2018

К 220-летию Адама Мицкевича

24 декабря 2018 года отмечается 220-летие со дня рождения поэта эпохи Романтизма Адама Мицкевича, детские и юношеские годы которого прошли на Новогрудчине.
В течение года здесь пройдет ряд мероприятий, посвященных памяти поэта. Эпогеем станет проведение в сентябре 2018 года международного праздника поэзии "О Навагрудскі край - мой родны дом..."
Также в программе предусмотрено проведение международной научной конференции с участием сотрудников музеев, ведущих деятелей культуры, историков, краеведов из Польши, Литвы, Франции, концерт органной музыки и многое другое.
Вы сможете окунуться в атмосферу эпохи Романтизма.

ПРОГРАММА Первого Международного Мицкевичского праздника поэзии в г. Новогрудке “О Навагрудскі край, мой родны дом!”

План мероприятий по подготовке и проведению в Новогрудке Первого Международного праздника поэзии «О Навагрудскі край, мой родны дом!», посвященного 220-летию Адама Мицкевича

Конкурс “Прысвячэнні Песняру” да 220-годдзя з дня нараджэння АдамаМіцкевіча
З нагоды 220-годдзя з дня нараджэння паэта ў Доме-музеі Адама Міцкевіча праводзіцца конкурс “Прысвячэнні Песняру”. Прыняць удзел у конкурсе можа кожны ахвотны. Для ўдзелу неабходна да 1 верасня 2018 года даслаць свае работы:
- літаратурныя творы (вершаваныя, празаічныя);
- пераклады твораў паэта на беларускую або рускую мовы;
- малюнкі;
- фотаздымкі.
Усе работы павінны быць адрасаваны ці прысвечаны Адаму Міцкевічу, значным падзеям у жыцці паэта.
Творы дасылаюцца ў рукапісным, друкаваным ці электронным варыянце на электронны адрас музея mickiewicz@tyt.by або на паштовую скрыню: 231400, г. Навагрудак, вул. Леніна, 1. Абавязкова пазначце, калі ласка, звесткі пра сябе: імя і прозвішча, род заняткаў, кантактныя дадзеныя (адрас і тэлефон, электронны адрас).
Лепшыя творы будуць агучаны падчас юбілейных мерапрыемстваў у верасні 2018 года, а таксама апублікаваны на сайце музея.

Палажэнне аб конкурсе “Прысвячэнні Песняру”
да 220-годдзя з дня нараджэння А.Міцкевіча
1. Агульныя палажэнні
Конкурс “Прысвячэнні Песняру” (далей – Конкурс) да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.
Арганізатар Конкурсу – Установа культуры “Дом-музей Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку”.
Конкурс праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі конкурсу – грамадзяне Рэспублікі Беларусь і асобы, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Дасылаючы работы на Конкурс, удзельнікі пацвярджаюць сваю згоду на ўмовы дадзенага Палажэння.
2. Мэты і задачы
Папулярызацыя творчасці Адама Міцкевіча і павышэнне ўзроўню цікавасці да асобы паэта.
Прыцягненне ўвагі да значных дат у біяграфіі Адама Міцкевіча, заахвочванне да паглыбленага яе вывучэння.
Выхаванне любові і цікавасці да творчай спадчыны А.Міцкевіча.
Папулярызацыя дзейнасці Дома-музея Адама Міцкевіча ў г. Навагрудку.
Пошук і падтрымка юных таленавітых аўтараў, прадастаўленне ім магчымасці набыцця новых стасункаў у творчым асяроддзі.
Далучэнне да спасціжэння глыбінь нацыянальнай культуры і духоўных скарбаў Навагрудчыны.

3. Патрабаванні да конкурсных работ, парадак правядзення конкурсу
На Конкурс прымаюцца вершаваныя, празаічныя творы, пераклады, малюнкі, фотаздымкі, якія прысвечаныя Адаму Міцкевічу, а таксама значным падзеям у жыцці паэта.
Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 1 красавіка да 1 верасня 2018 года.
Узроставыя абмежаванні для ўдзельнікаў Конкурсу адсутнічаюць.
Да разгляду прымаюцца творы, якія адпраўлены па пошце або на электронны адрас музея не пазней 1 верасня 2018 года.
Творы, дасланыя на Конкурс, не рэцэнзуюцца.
Да разгляду ў намінацыях прымаюцца тэксты, пераклады, малюнкі, фотаздымкі ў неабмежаваным аб’ёме. Тэксты намінацыі “Пераклад” павінны ўтрымліваць пераклад і арыгінальны тэкст перакладзенага твора; аб’ём перакладзенага тэксту вызначаецца жанрам арыгіналу. Працы прымаюцца на беларускай і рускай мовах. 
Пры падачы працы на Конкурс удзельнікі дасылаюць асобным файлам (або папяровым лістом) асабістую інфармацыю: сваё імя, прозвішча, узрост, род заняткаў, кантактныя дадзеныя (тэлефон і электронны адрас (калі ёсць)).
4. Падвяденне вынікаў конкурсу і ўзнагароджванне пераможцаў
Узнагароджванне праходзіць па намінацыях:
- Паэзія;
- Проза;
- Пераклад;
- Малюнак;
- Фотаздымак.
Пераможцы Конкурсу па кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі прызамі. Журы мае права адзначыць і іншых удзельнікаў Конкурсу.
Узнагароджванне адбудзецца падчас правядзення ўрачыстасцей прысвечаных святкаванню 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча 7 верасня 2018 года.
Вынікі конкурсу будуць апублікаваны на сайтах музея mickiewicz.museum.by і mickiewicz-museum.narod.ru
5. Журы конкурсу
Журы конкурсу складаецца з 5 членаў, якія маюць літаратурны і мастацкі досвед.
Творы, дасланыя на Конкурс, ацэньваюцца журы па 10-бальнай сістэме.
Пры выстаўленні балаў улічваюцца:
- паўната і выразнасць раскрыцця тэмы;
- эмацыйнасць матэрыяла;
- граматнасць;
- арыгінальнасць тэкстаў;
- навізна ўзнятых тэм і ракурсаў іх раскрыцця;
- выкарыстанне мастацкіх прыёмаў;
- яркасць і самабытнасць таленту;
- дасканаласць мовы і стылю;
- кампазіцыйная цэласнасць работы.
Пераможцы Конкурсу вызначаюцца зыходзячы з найбольшай сумы балаў, выстаўленых кожным членам журы.

Вы можете найти эту страницу по следующему адресу:
http://novogrudok.grodno-region.by/ru/mickevich/

© Новогрудский районный исполнительный комитет, 2017
Разработка и поддержка сайта БЕЛТА