Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231400, г. Новогрудок,
ул.Мицкевича, 11
Электронная почта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

23 марта 2017

У Беларусі праходзіць рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка»

21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, быў дадзены старт рэспубліканскаму конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», удзел у якім прымаюць навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ўсёй Беларусі.

Заснавальнікі конкурсу – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».
Дэвіз конкурсу – «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе i краiну!».

Асноўнымі мэтамі і задачамі з’яўляюцца: павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіццё і захаванне высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання, пашырэнне чытацкага кругагляду, пошук і падтрымка таленавітай моладзі.

Конкурс праводзіцца на працягу года:
першы этап – ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з 1 па 31 сакавіка 2017 г.;
другі – раённы – з 1 па 30 красавіка 2017 г.;
трэці – абласны (Мінскі гарадскі) з 1 па 31 мая 2017 г.

Па выніках абласнога (Мінскага гарадскога) этапу конкурсу лепшыя юныя чытальнікі краіны стануць удзельнікамі заключнага рэспубліканскага, які сёлета адбудзецца пад час святкавання Дня беларускага пісьменства ў Полацку.

Палажэнне аб правядзенні конкурсу  ЧЫТАЙЦЕ ТУТ.