Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231400, г. Новогрудок,
ул.Мицкевича, 11
Электронная почта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

14 мая 2018

Мерапрыемствы ў Навагрудку да Міжнароднага дня музеяў (18 мая 2018 г.)



11.00

- акцыя “Чытаем Міцкевіча разам” –  канферэнц-зал у касцёле  Святога Міхаіла

12.00

- анімацыйная праграма “Наваградскія пацехі”- альтанка УК “Дом-музей Адама Міцкевіча ў г.Навагрудку”

15.00

- музейны занятак для дзяцей “Звычайныя незвычайныя рэчы” – аб калекцыяніраванні цікавых рэчаў - УК “ Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей”

16.00

- конкурс малюнкаў “Навагрудку 975 год”, дзе юныя ўдзельнікі змогуць прапанаваць сваю ідэю маркі, прысвечаную юбілею роднага горада - УК “Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей” 

17.00

- адкрыццё філатэлістычнай выставы “Адам Міцкевіч і Ігнат Дамейка – слаўныя сыны Навагрудскай зямлі” да 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Прадстаўленне ўнікальнай, найбольш поўнай на тэрыторыі Беларусі калекцыі марак, выпушчаных у розных краінах свету і прысвечаных нашым выдатным землякам - УК “Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей”

18.00-8.30; 20.00-20.30

- дэманстрацыя кінафільма “Самыя дарагія маркі ў свеце”- УК “Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей” 

18.30-20.00

- квэст у музеі “Беларуская гісторыя ў марках” ( прымаюцца заяўкі ад арганізаваных груп) - УК “Навагрудскі гістарыка-краязнаўчы музей”

18.00

- прэзентацыя мастацкай выстаўкі Віктара Залаціліна “На зямлі пана Тадэвуша” - УК “Дом-музей Адама Міцкевіча ў г.Навагрудку”

18.30

- прэзентацыя аднадзённай выстаўкі “Прыжыццёвыя выданні твораў Адама Міцкевіча ў фондах дома-музея” - УК “Дом-музей Адама Міцкевіча ў г.Навагрудку”

18.45

- літаратурна-музычная гасцёўня “Навагрудскі край – мой родны дом” - УК “Дом-музей Адама Міцкевіча ў г.Навагрудку” :
- “У гасцях у няні Ганны” – выступленне ўдзельнікаў гуртка “З польскай на “ТЫ” Навагрудскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі
- творчая вечарына пісьменніка і музыканта Міхаіла Зізюка
- творчая вечарына паэтэсы Святланы Абдулаевай

21.00-23.00

- кіналекторый – дэманстрацыя мастацкага фільма “Пан Тадэвуш” (1928 г.), тэлефільма “Возера Свіцязь” -  ” УК “Дом-музей Адама Міцкевіча ў г.Навагрудку”

15.00-23.00

- латэрэя для філатэлістаў - УК “ Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей”