Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231400, г. Новогрудок,
ул.Мицкевича, 11
Электронная почта:
novogrudok_rik@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-97)-2-28-18
Факс: (8-015-97)-2-29-33

26 ноября 2019

Запрашаем на творчую сустрэчу з пісьменнікам Міхаілам Зізюком

У бібліятэцы сустрэча з пісьменнікам - гэта заўсёды свята. 2 снежня ў 13.00 Навагрудская раённая бібліятэка (аддзел па абслугоўванні дзіцячага чытача) запрашае на творчую сустрэчу з сучасным навагрудскім пісьменнікам Міхаілам Зізюком. Ён піша і для дарослых, і для дзяцей. Юным чытачам ён вядомы як аўтар кніг “Янка, Шмурдзік, Бухматка ды іншыя” і “Энерджы і дзеці з 5 “А”. Зараз Міхаіл Міхайлавіч будзе прэзентаваць сваю новую кнігу "Таямніца гары Міндоўга", якая адрасавана падлеткам.

Згодна са зместам твора, неразлучныя сябры Ігнат, Стась, Мікіта і Юля разам з настаўнікам выпраўляюцца ў цікавае падарожжа, каб спазнаць знакамітыя мясціны навагрудскай зямлі, і, галоўнае, разгадаць сакрэт гары Міндоўга. У працэсе прэзентацыі яе ўдзельнікі адсочаць, куды прывядуць гэтыя пошукі, пра што даведаюцца гэтыя дзеці і ўвогуле, дзе змогуць пабываць. Ад аўтара ўдзельнікаў чакаюць сюрпрызы, вясёлыя гульні і віктарыны.

Тэлефон для даведак: +375159766719.