Галоўная / Аб'явы / Актуальна
24.03.2023

Чысціня - залог здароўя не толькі чалавека, але і прыроды

Навядзенне парадку на зямлі-тэма, якая не губляе сваёй актуальнасці і пастаянна знаходзіцца на кантролі органаў улады. А вясна-пара актыўнага навядзення парадку на вуліцах горада, у дварах, месцах адпачынку... Не варта забываць, што гэта адказнасць кожнага чалавека, кожнага калектыву.

З 27 сакавіка па 5 красавіка 2023 года ў Навагрудскім раёне аб'яўлена дэкада па навядзенні парадку на зямлі. Будуць праводзіцца работы па добраўпарадкаванні тэрыторый, забеспячэнні іх належнага санітарнага стану, уборцы прыдамавых тэрыторый, тэрыторый, прылеглых да адміністрацыйных будынкаў устаноў, арганізацый, а таксама замацаваных пустуючых тэрыторый.

Не забывайце! Парадак на зямлі - гэта не толькі чысціня і акуратнасць нашых населеных пунктаў, але і камфорт і бяспека людзей!