28.03.2023
Чыстая справа. Давайце навядзем парадак
Маляўніча
аформленыя тэрыторыі прыцягваюць увагу і радуюць жыхароў сваёй прыгажосцю і
непаўторнасцю. Практычна ў кожным населеным пункце нашага раёна ёсць
домаўладання, гаспадары якіх з любоўю ўладкоўваюць сваё жыллё і падтрымліваюць
належны парадак на сваім прысядзібным участку, але ёсць і прыклады поўнай
безгаспадарчасці.
Навагрудскі
раённы выканаўчы камітэт у сувязі з правядзеннем на тэрыторыі Навагрудскага
раёна з 27 сакавіка па 26 красавіка месячніка па навядзенні парадку рэкамендуе
арганізацыям усіх формаў уласнасці і грамадзянам прыняць актыўны ўдзел у
дэкадах, суботніках і месячніках па санітарнай ачыстцы і ўборцы тэрыторый, якія
праводзяцца на тэрыторыі горада Навагрудка і Навагрудскага раёна.
Работы
будуць праводзіцца па добраўпарадкаванні і пры неабходнасці азеляненні
прыдамавых тэрыторый, тэрыторый арганізацый і прылеглых да іх пустуючых
тэрыторый, замацаваных рашэннем Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ад
12 кастрычніка 2017 г. № 789, а таксама рашэннем ад 21 снежня 2020 г. № 1010 з
мэтай прывядзення іх у належны санітарны стан у адпаведнасці з дзеючым
заканадаўствам.
Падтрыманне
ў чысціні ўласных тэрыторый вакол домаўладанняў, арганізацый і прадпрыемстваў
горада і раёна – наша агульная задача.
А. Грыц, намеснік
старшыні райвыканкама